Республиканский субботник на Миорщине

Источник материала:  
16.04.2019 — Разное
>

Республиканский субботник на Миорщине Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 20 красавіка. Прымеркавана мерапрыемства да Году малой радзімы і 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Органы ўлады, установы і арганізацыі прывядуць у парадак рабочыя месцы, ачысцяць ад смецця тэрыторыю ля помнікаў, гарадоў і сельскіх населеных пунктаў, падрыхтуюць да новага сезона дзіцячыя лагеры. 

Рашэннем райвыканкама зацверджаны склад рабочай групы па падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага суботніка на Міёршчыне. Яе кіраў- нік – першы намеснік старшыні Аляксандр Шокель. Заробленыя грошы, у тым ліку на працоўных месцах, у аб’ёмах, вызначаных работнікамі добраахвотна, уключаючы тых, чыя дзейнасць не звязана з вытворчасцю прадукцыі ці работ, пералічваюцца на разліковы рахунак Міёрскага раённага выканаўчага камітэта №BY71AKBB36419030000622100000 у Цэнтры банкаўскіх паслуг № 213 філіяла № 216 адкрытага акцыянернага таварыства “Ашчадны банк “Беларусбанк” г. Полацк, вул. Францыска Скарыны, д. 4, БІК AKBBBY21216, УНП 300071397, прызначэнне плацяжу “сродкі рэспубліканскага суботніка” з наступным пералічэннем на рахунак Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

←XII областное родительское собрание

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика