Пажар у Нотр-Дам дэ Пары: абваліўся дах, шпіль, расплавіліся вітражы (фота)

Источник материала:  
15.04.2019 22:12 — Разное
Пажар у Нотр-Дам дэ Пары: абваліўся дах, шпіль, расплавіліся вітражы (фота)
Пажар у саборы Парыжскай Божай Маці / Reuters

Людзей, пацярпелых пры пажары ў саборы Парыжскай Божай Маці, няма. Пра гэта паведаміў дзяржсакратар міністэрства ўнутраных спраў Францыі Ларан Нунес.

У выніку пажару абваліўся не толькі шпіль, але і дах. Вітражы будынка расплавіліся. Унутранае драўлянае аздабленне, хутчэй за ўсё, згарэла цалкам.

Расследаваннем прычын пажару ў Нотр-Дам занялася пракуратура Парыжа.

На месца падзеяў прыбылі прэзідэнт і прэм'ер-міністр Францыі Эманюэль Макрон і Эдуар Філіп.

Пажар узнік падчас рэстаўрацыйных работ, якія пачаліся ў красавіку 2019 года. Нядаўна з сабора знялі і адвезлі на рэканструкцыю 16 бронзавых статуй. Сам сабор для рэканструкцыі быў абнесены драўлянымі рыштаваннямі.

←Немецкую делегацию впечатлила белорусская технология заживления ран

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика