У Рэчыцы з акна выпаў чатырохгадовы хлопчык, кусты змякчылі падзенне
15.04.2019 09:17
—
Разное
Ілюстрацыйнае фота / БЕЛТА
У Рэчыцы з акна жылога дома выпаў чатырохгадовы хлопчык, інфармуе БЕЛТА. З якога паверха ён падаў, не паведамляецца. Дзіця прыхварэла, і маці не павяла яго ў садок, пакінула з дзядулям, сама пайшла на працу. Пакінуты на нейкі час без нагляду, хлопчык залез на падаконнік адкрытага акна, абапёрся на маскітную сетку і... разам з ёй паляцеў уніз.
Кусты, якія растуць пад акном, змякчылі падзенне. У хлопчыка пераломы рэбраў і ўдар лёгкага. Пагрозы яго жыццю няма.