Беларус няўдала схадзіў на спатканне з мужчынам у Пецярбургу: яго абрабавалі

Источник материала:  
13.04.2019 16:56 — Разное
Беларус няўдала схадзіў на спатканне з мужчынам у Пецярбургу: яго абрабавалі
vnnews.ru

25-гадовы беларус няўдала схадзіў на спатканне ў мужчынам у расійскім Санкт-Пецярбургу. Як піша “Фонтанка”, хлопец знайшоў сабе сябра на імя Дзяніс на сайце знаёмстваў і 10 красавіка сустрэўся з ім на станцыі метро “Ламаносаўская”. Дзяніс прапанаваў пакатацца на машыне.

Неўзабаве беларускаму турысту пачала не падабацца размова з новым знаёмым. Кіроўца распавёў, што вязе яго ў лес, бо яго “замовілі чачэнцы”. Адкупіцца можна толькі грашыма, запэўніў Дзяніс.

Рабаўнік атрымаў ад пацярпелага 50 тысяч расійскіх рублёў, якія знялі з карткі ў краме (каля 1640 беларускіх рублёў). Затым Дзяніс падкінуў беларуса да метро, там пабіў, забраў iPad і залаты ланцужок.

Пацярпелы напісаў заяву ў паліцыю 12 красавіка.

Адметна, што ў той самы дзень на такое ж няўдалае спатканне схадзіў і 23-гадовы мясцовы жыхар, якога таксама абрабавалі.

←«Наш козырь – мастерство и сплочённость». Команда Президента выиграла 12-й республиканский турнир среди любителей хоккея

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика