12 красавіка адбылося адкрыццё выставы "Брэст – горад Бібліі"

Источник материала:  
13.04.2019 10:54 — Разное

12 красавіка 2019 года ў будынку Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея адбылося адкрыццё выставы “Брэст – горад Бібліі”, прымеркаванай да тысячагоддзя Брэста. Экспазіцыя падрыхтавана сумеснымі намаганнямі Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news65222.php

12 красавіка адбылося адкрыццё выставы "Брэст – горад Бібліі"

Ад моманту свайго заснавання Брэст быў горадам на скрыжаванні культур і канфессій. Стагоддзямі тут мірна жылі праваслаўныя і каталікі, пратэстанты і юдэі – людзі, для якіх Біблія з’яўляецца галоўнай кнігай, “інструкцыяй па жыцці”. Таму выстава “Брэст – горад Бібліі” паказвае не толькі фармальную сувязь нашага горада з Кнігай кніг, але і аб’яднаўчую, кансалідацыйную ролю Бібліі ў гісторыі нашага горада.


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news65222.php

12 красавіка адбылося адкрыццё выставы "Брэст – горад Бібліі"

У экспазіцыі прадстаўлены фрагмент арыгінала Берасцейскай Бібліі, выдадзенай Мікалаем Радзівілам Чорным у 1563 годзе, Габрэйская Біблія, рэдкія біблійныя выданні XX стагоддзя, ў тым ліку пераклад на сучасную беларускую мову Новага запавета Лукаша Дзекуць-Малея, які ён рабіў разам са сваёй жонкай Серафімай і вядомым дзеячам беларускага нацыянальнага руху Антонам Луцкевічам – з фондаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага і Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, а таксама рукапісныя біблійныя тэксты і хрысціянскія музычныя зборнікі пасляваеннага перыяду з шасці прыватных калекцый.


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news65222.php

12 красавіка адбылося адкрыццё выставы "Брэст – горад Бібліі"

Адкрыццё выставы стала сапраўдным святам, у якім прынялі ўдзел госці з Мінска: музычнае трыа – Алёна Сітнік, Каміла Бачышча, Сяржук Паўлаў, адчынілі выставу творам XVI стагоддзя “Бергамская” з Полацкага сшытка, аматарскі тэатр пад кіраўніцтвам Наталлі Бачышчы прадставіў фрагменты двух тэатральных пастаноў “Біблія князя Радзівіла” ды “Лукаш Дзекуць-Малей і Антон Луцкевіч”.


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news65222.php

12 красавіка адбылося адкрыццё выставы "Брэст – горад Бібліі"

Брэсцкі музычны гурт “Збавенне” выканаў песню “Спадчына Дзекуць-Малея”, прысвечаную да 130 годдзя з дня нараджэння вядомага грамадскага дзеяча, святара і перакладчыка тэкстаў Новага запавету на сучасную Беларускую мову. Прывітаў усіх прысутных дырэктар Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея Аляксей Уладзіміравіч Міцюкоў. А дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Алена Стрыжэвіч пазнаёміла з новым праектам “Гістарычныя сімвалы Брэста” і запрасіла ўсіх на лекцыю Аляксандра Мікалаевіча Свірыда “Брэсцкая Унія”, якая адбудзецца 18 красавіка ў будынку Брэсцкай абласной бібліятэкі. Загадчык аддзела гісторыі Новага часу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Андрусь Унучак распавёў аб тым, што выстава была арганізавана за вельмі кароткі тэрмін – адзін месяц, экспанаты збіралі сумеснымі намаганнямі пры актыўнай дапамоге прыватных калекцыянераў.

←"Ядерное оружие" Лукашенко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика