У Пухавіцкім раёне кіроўца збіў жанчыну, збег і спаліў свой аўтамабіль

Источник материала:  
12.04.2019 22:36 — Разное
У Пухавіцкім раёне кіроўца збіў жанчыну, збег і спаліў свой аўтамабіль
Скрыншот з відэа Следчага камітэта

12 красавіка ў Пухавіцкім раёне на аўтадарозе М5 легкавы аўтамабіль Citroen збіў 57-гадовую жанчыну, якая пераходзіла праезную частку па пешаходным пераходзе. Яе шпіталізавалі ў цяжкім стане. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, кіроўца на машыне з месца здарэння з’ехаў. Пазней аўтамабіль знайшлі ў лесе, ён быў спалены.

41-гадовага кіроўцу знайшлі і затрымалі ў лесе з дапамогай службовага сабакі. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў”.

←58 лет со дня первого полета в космос и II Европейские игры. В Гродно прошли соревнования, которые объединили оба события

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика