Мужчына размаўляў па тэлефоне з жонкай і загінуў пад цягніком
12.04.2019 18:08
—
Разное

Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Мужчына размаўляў па мабільным тэлефоне з жонкай і пераходзіў пуці на чыгуначнай станцыі. З-за няўважлівасці ён трапіў пад грузавы цягнік, які ішоў са Жлобіна ў бок Калінкавічаў, і загінуў. Трагічнае здарэнне адбылося позна ўвечары 11 красавіка ў Светлагорску. Як інфармуе сайт ranak.me, загінуламу было 35 гадоў.
Следчы камітэт праводзіць праверку.