Смаргонскі доследны лясгас правёў вучэнні-спабоніцтвы перад пачаткам пажаранебяспечнага перыяду
Перад пачаткам спаборніцтваў быў праведзены агляд камандаў. Іх прадставілі кіраўнікі структурных падраздзяленняў – лясніцтваў, якіх у лясгасе 10 (6 знаходзяцца на тэрыторыі Смаргонскага і 4 – Ашмянскага раёнаў). А яшчэ ў спаборніцтвах удзельнічалі супрацоўнікі пажарна-хімічнай станцыі другога тыпу, што базіруецца ў лясгасе.
Дэманстрацыйныя вучэнні-спаборніцтвы адкрыў галоўны ляснічы Смаргонскага доследнага лясгаса Мікалай Юшко, за іх ходам сачылі намеснік дырэктара гэтай лясной гаспадаркі Андрэй Пятроўскі і вядучы інжынер па ахове і абароне лесу Юрый Мускі.
Каманды прадэманстравалі свае прафесійныя навыкі ў трох дысцыплінах: баявым разгортванні пажарных аўтамабіляў, прыстасаванай тэхнікі (пажарных модуляў), ад пажарнай мотапомпы.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.