Супрацоўнікі МНС у Шуміліне выратавалі пенсіянера, якога заціснула машынай
12.04.2019 09:38
—
Разное
vitebsk.mchs.gov.by
11 красавіка ў 9:23 ратавальнікам паступіла паведамленне, што ў гарадскім пасёлку Шуміліна пад машынай заціснуты чалавек.
Прыбыўшы на месца здарэння ратавальнікі пабачылі, што пад легкавым аўтамабілем на прыватным падворку заціснуты 70-гадовы мужчына, паведамляе прэс-служба МНС.
Пры дапамозе гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага абсталявання ратавальнікі дэблакавалі пенсіянера і перадалі дактарам з брыгады хуткай дапамогі. Пасля агляду медыкаў мужчына адмовіўся ад шпіталізацыі.
Ён патлумачыў, што сабраўся рамантаваць аўтамабіль, узняў яго на дамкраце і падлез знізу. Дамкрат з'ехаў, і мужчыну заціснула пад аўтамабілем, сам ён выбрацца не змог.