В Шумилинском районе идёт соревнование среди механизаторов по темпам и качеству сева

Источник материала:  
12.04.2019 — Разное
В Шумилинском районе идёт соревнование среди механизаторов по темпам и качеству сева
Прафсаюз  АПК узнагародзіць лепшых
Згодна з рашэннем калегіі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама  і пастановай прэзідыума раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК аб’яўлена раённае спаборніцтва па своечасовым і якасным правядзенні вясенняй сяўбы.
“Дзеля маральнай падтрымкі механізатараў спецыялісты прафсаюза работнікаў АПК кожны дзень збіраюць звесткі пра ход пасяўной. Прозвішчы лідараў заносяцца на раённую Дошку гонару лепшых механізатараў. Па выніках пасяўной кампаніі лепшыя механізатары на ворыве, культывацыі і сяўбе, якія не дапусцілі зрываў работ, парушэнняў тэхналогіі і працоўнай дысцыпліны, будуць узнагароджаны падзячнымі лістамі і каштоўнымі падарункамі. Асобна вынікі спаборніцтваў будуць падведзены сярод маладых механізатараў, – расказала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова. – Разам з гэтым кіраўніцтву ўсіх сельгасарганізацый сумесна з прафсаюзнымі камітэтамі рэкамендавана арганізаваць унутрыгаспадарчыя працоўныя спаборніцтвы сярод механізатараў, занятых на сяўбе, у тым ліку сярод моладзі. Рэкамендавана прыняць неабходныя меры па захаванні норм аховы працы і тэхнікі бяспекі пры правядзенні палявых работ, своечасовым і якасным харчаванні”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №29 ад 12.04.2019 г.
←Юныя шахматысты з Шаркаўшчыны сталі «сярэбранымі» прызёрамі Віцебскай вобласці па гэтым відзе спорту

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика