История Малюшичского ФАПа в лицах. Наталья Карсека и Екатерина Бурдо рассказывают о буднях медиков на селе

Источник материала:  
10.04.2019 — Разное

Загадчык Малюшыцкага ФАПа Наталля Іванаўна КАРСЕКА — пераможца штогадовых абласнога і раённага аглядаў-конкурсаў якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва сярод фельчарска-акушэрскіх пунктаў. Як працуецца вясковаму медыку, журналіст раённай газеты «Полымя» пацікавілася падчас сустрэчы.

История Малюшичского ФАПа в лицах. Наталья Карсека и Екатерина Бурдо рассказывают о буднях медиков на селе

Кацярына Бурдо і Наталля Карсека

— Прызнанне працы звычайна акрыляе, прыдае сілы і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Што адчувалі Вы, пачуўшы гэтую добрую навіну?

— Радасць ад таго, што мая работа прызнана паспяховай, што працу вясковага медыка высока ацанілі. Усе хваляванні засталіся дзесьці далёка, а наперадзе чакалі новыя клопаты.

— І хто Вашы пацыенты, каму аддаяце свае сэрца, веды, вопыт у паўсядзённай працы?

— Фельчарска-акушэрскі пункт абслугоўвае жыхароў 6 населеных пунктаў: Малюшыч, Даўгінава, Сэрвачы, Волцы, Лукашына, Аколіцы. Дарослых на маім участку 506, працаздольных — 310.

— Медыцынскі агляд насельніцтва — пытанне, якое заўсёды знаходзіцца на слыху. Як ён вырашаецца на вёсцы?

— Пацыенты штомесячна запрашаюцца на агляд у Райцаўскую амбулаторыю ўрача агульнай практыкі, а таксама адзін раз у месяц урач агульнай практыкі вядзе прыём на ФАПе. Тыя, хто па стане здароўя не можа да нас прыйсці, аглядаюцца на даму. За першы квартал 2019 года дыспансерны агляд прайшоў 171 чалавек.

— Ці заўсёды вяскоўцу дастаткова паслуг, якія аказваюцца на ФАПе? Да каго і куды найчасцей прыходзіцца звяртацца за дапамогай і падтрымкай?

— На фельчарска-акушэрскім пункце аказваецца першая неабходная дапамога. Часцей за ўсё пацыенты звяртаюцца з прастудамі, павышаным ціскам, вострым болем, прыходзяць на прафілактычны агляд. Па неабходнасці пацыентаў накіроўваем да ўчастковага тэрапеўта Райцаўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі ці на кансультацыю да вузкіх спецыялістаў Карэліцкай ЦРБ. Таксама ўрачы з Карэліч штоквартальна праводзяць прыёмы пацыентаў на ФАПе.

— Хто быў і застаецца найлепшым дарадцам у справах? А ці падтрымліваеце сувязі з папярэдніцай?

— Безумоўна. Мая былая калега Бурдо Кацярына Іванаўна, якая чатыры дзесяцігоддзі аддала медыцыне, з’яўляецца для мяне прыкладам. Яна заўсёды мяне падтрымае і дасць парады.

— Калі ласка, раскажыце пра Вашу сям’ю, дом, захапленні.

— Муж таксама звязаў свой лёс з медыцынай: Віталій Часлававіч працуе вадзіцелем хуткай медыцынскай дапамогі ў Райцаўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі. У сям’і — дзве дачкі Анастасія і Мілана. Люблю кветкі, саджу іх ля дома, а таксама вяжу розныя прыгожыя рэчы.

— Пра што марыць загадчык фельчарска-акушэрскага пункта?

— Як любая маці, мару пра шчасце сваіх дзяцей. Хачу, каб усё ў іх ладзілася, каб нараджаліся ўнукі і раслі здаровымі.

История Малюшичского ФАПа в лицах. Наталья Карсека и Екатерина Бурдо рассказывают о буднях медиков на селе

Кацярына Бурдо

✅ Кацярына Іванаўна БУРДО,
былая загадчыца Малюшыцкага ФАПа, жыхарка аграгарадка Малюшычы:

— Чатыры дзесяцігоддзі я аддала працы ў медыцыне — працавала загадчыкам Малюшыцкага ФАПа з 1967 па 2008 год. Я любіла сваю прафесію, бо ведала, што прыношу карысць людзям. Кожнаму, хто прыходзіў на ФАП, старалася дапамагчы і па першым выкліку спяшалася да хворых.

У тыя гады на фельчарска- акушэрскім пункце на ўліку было 25 дзяцей да аднаго года. На ўліку было не менш 15 цяжарных жанчын. На ФАПе бралі іх на ўлік, устанаўлівалі тэрмін цяжарнасці, назіралі за яе ходам. Ад мяне, як медыцынскага работніка, патрабавалася быць заўсёды ўважлівай і адказнай, гэтыя рысы пранесла праз усё працоўнае жыццё.

Сама родам з Дзятлаўшчыны. Але за гады працы палюбіла Карэліцкі край, які стаў для мяне родным, а людзі блізкімі. Я пра ўсіх усё ведала. Не было той вясковай хаты, куды не наведалася па сваёй прафесійнай справе. Людзі давяралі мне свае таямніцы, расказвалі радасці і беды.

Зараз знаходжуся на заслужаным адпачынку і часта ўспамінаю гады працы. Шчаслівая, што гады пражыты недарэмна. Усё, пра што марылася, збылося: любімая работа, добрыя дзеці і ўнукі.

Маю справу прадоўжыла Наталля Іванаўна Карсека. Мы ганарымся, што ў нас такі фельчар — чалавек вялікай душы і прафесіянал сваёй справы.

Падрыхтавала Галіна СМАЛЯНКА
Фота Іны ЛЕЙКА

←Учиться лучше на чужих ошибках

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика