У Баранавічах у пенсіянера загарэлася адзенне, і ён выбег з дома на вуліцу

Источник материала:  
10.04.2019 12:00 — Разное
У Баранавічах у пенсіянера загарэлася адзенне, і ён выбег з дома на вуліцу
pixabay.com

У Баранавічах у пенсіянера загарэлася адзенне і ён выбег з дома на вуліцу. Як інфармуе прэс-служба МНС Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося 8 красавіка. 86-гадовы мужчына ставіў чайнік на газавую пліту і закрануў камфорку сваёй сінтэтычнай кашуляй. Яна імгненна загарэлася. Пенсіянер на вуліцы скінуў з сябе палаючае адзенне і пайшоў дахаты. Ён не звярнуўся да лекараў. Толькі на наступны дзень яго завезла ў бальніцу ўнучка. У яго зафіксавалі значныя апёкі верхняй часткі тулава. Мужчына знаходзіцца ў рэанімацыі.

Дарэчы, у кватэры агонь нічога не паспеў пашкодзіць.

←Беларусь среди мировых лидеров по росту числа смертных казней

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика