Кожны чацвёрты п’яны работнік сельгаспрадпрыемства — вартаўнік
10.04.2019 10:17
—
Разное
pixabay.com
Міліцыя Гродзеншчыны падвяла вынікі праверак у сельскагаспадарчых прадпрыемствах за паўтара месяца. А яны, дарэчы, праводзіліся ў тым ліку з дапамогай дронаў. У гэтым выпадку зламыснікам не дапамагалі іх меры канспірацыі, адзначае прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Сярод выяўленых парушэнняў — крадзеж гаруча-змазачных матэрыялаў, распіццё алкаголю на працоўным месцы, парушэнне працоўнага заканадаўства. У дачыненні працаўнікоў аграрнапрамысловай сферы, якія былі на працы ў стане алкагольнага ап’янення, склалі 265 адміністрацыйных пратаколаў. Кожны чацвёрты з гэтых людзей — вартаўнік.