Адкрыты дыялог з маладымі спецыялістамі Быхаўшчыны

Источник материала:  
10.04.2019 — Разное

 

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Тамара Сямёнава сустрэлася з маладымі спецыялістамі.

Адкрыты дыялог з маладымі спецыялістамі Быхаўшчыны

Нядаўнія выпускнікі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў прыбылі на першае месца працы ў 2018 годзе. Некаторыя з іх па размеркаванні вярнуліся на малую радзіму. У розных арганізацыя і ўстановах горада і раёна хлопцы і дзяўчаты цяпер адточваюць свае прафесійныя навыкі. А дапамагаюць ім у гэтым дасведчаныя калегі-настаўнікі.

Быхаўшчына сёння мае патрэбу ў перспектыўных, кваліфікаваных кадрах. Таму Тамара Сямёнава падчас адкрытага дыялогу, які адбыўся ў райвыканкаме, заклікала маладых людзей спаўна прымяняць свае веды і навыкі на практыцы, дасягаць майстэрства ў сваёй справе, быць ініцыятыўнымі ў грамадскім жыцці. Бо моладзь, у першую чаргу — важны для эканомікі раёна рэсурс. І трэба, каб новаспечаныя спецыялісты не толькі добра працавалі, але і годна зараблялі, канчаткова замацаваўшыся на нашай зямлі.

Тамара Фёдараўна папрасіла расказаць рабят, з якімі праблемамі, цяжкасцямі даводзіцца сутыкацца, што асабліва хвалюе. Але ўчорашніх студэнтаў, як аказалася, літаральна ўсё задавальняе. Кіраўнікі на месцах ім аказваюць усялякую падтрымку, жыллёвае пытанне зараз востра не стаіць, створаны ўмовы і для актыўнага адпачынку.

На заканчэнне сустрэчы маладыя спецыялісты з экскурсіяй наведалі ААТ «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод» і гісторыка-краязнаўчы музей.

Сяргей АНДРЭЕЎ.

←Посевная кампания-2019 (инфографика)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика