Збалансаваная знешняя палітыка

Источник материала:  
10.04.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Беларусь праводзіць збалансаваную знешнюю палітыку і выступае катэгарычным праціўнікам узнікнення і эскалацыі лакальных канфліктаў у свеце. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю турэцкаму інфармацыйнаму агенцтву «Анадолу».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што канфлікты ў свеце ўспыхваюць у розных кропках: «Сёння створана напружанне зусім побач ля нашых граніц — ва Украіне. У Венесуэле вы ведаеце, што адбываецца (дай бог, каб гэта не перарасло ў нейкі міжнародны канфлікт і сутыкненне). Вы бачыце, што адбываецца ў Лівіі, і гэта толькі пачатак. Вы бачыце і адчуваеце ўжо як грамадзянін Турцыі, што адбываецца побач з вамі — у Сірыі, Іраку, курдская праблема для вас вельмі важная».

Збалансаваная знешняя  палітыка

«Мой тэзіс пацвярджае тое, што гэтыя канфлікты ўзнікаюць у краінах з багатымі прыроднымі рэсурсамі, якія займаюць важнейшае геапалітычнае становішча на карце свету, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Значыць, некаму патрэбны гэтыя рэсурсы, нехта хоча ўплываць на тыя дзяржавы, якія займаюць гэта геаграфічна і стратэгічна важнае становішча». «Нам, беларусам, гэта трэба? Не! Нават калі мы вельмі зацікаўлены як дзяржава ў прыродных выкапнях, рэсурсах, таму што мы не з’яўляемся глабальным іграком і не маем імпер-скай псіхалогіі, каб сілай уплываць на тую ці іншую дзяржаву і атрымаць гэтыя рэсурсы», — адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што як Беларусь, так і Турцыя не зацікаўлены ва ўзнікненні ачагоў канфлікту, асабліва на фоне сітуацыі ў суседняй Сірыі. «Таму ні Турцыі, а тым больш Беларусі, такія канфлікты — лакальныя ці больш вялікія — абсалютна не патрэбны. Мы тут нічога не выйграем», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён нагадаў, што гістарычна многія войны праходзілі праз беларускія землі і страты ад гэтага былі не толькі матэрыяльныя, гінулі мільёны людзей. «У нас менталітэт іншы. Ні з практычнага пункту гледжання, ні з маральнага, ні з генетычнага нам гэтыя канфлікты не патрэбны. Мы праводзім збалансаваную шматвектарную палітыку. Нам трэба, каб быў мір і на захадзе, і на ўсходзе. Мы ад гэтага толькі выйграем, займаючы няхай нават складанае геаграфічнае становішча ў свеце, — заявіў Кіраўнік дзяржавы. — Таму мы займаем тут прынцыповую пазіцыю. Сёння гэты пажар за некалькі кіламетраў ад цябе, а заўтра ён перакінецца на тваю тэрыторыю, і тады ўжо бу- дзе горача».

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Солист балета Lelo Гиви Кбилашвили: "В прошлый раз в Минске 4 раза танцевали на бис"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика