Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў сустрэўся з работнікамі Турэцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі

Источник материала:  
09.04.2019 — Разное

Сваю сустрэчу старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў з работнікамі Турэцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі пачаў з добрай навіны: у Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы адкрыта аддзяленне гемадыялізу, і зараз пацыенты Карэліцкага, Навагрудскага, Дзятлаўскага раёнаў змогуць карыстацца яго паслугамі.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў сустрэўся з работнікамі Турэцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі

У сваёй прамове Аляксандр Шкадаў таксама закрануў пытанні правядзення пасяўной кампаніі, дэмаграфічнай сітуацыі, занятасці насельніцтва, развіцця сацыяльнай сферы раёна.
Загадчык Турэцкай АУАП Іван Паўлючык адзначыў, што ў сельскай медыцынскай установе створаны неабходныя ўмовы для аказвання паслуг сельскаму насельніцтву.

Падчас правядзення сустрэчы былі абмеркаваны пытанні сацыяльна-бытавога характару. Прысутных цікавіла пытанне абсталявання месца для стаянкі аўтамабіляў ля сельскай медыцынскай установы.
На сустрэчы таксама прысутнічаў старшыня Турэцкага сельвыканкама Сяргей Барычэўскі.

Галіна СМАЛЯНКА.

←В Витебске впервые пройдет гастрофест. Все сеты -по 19 рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика