Пад Слуцкам у ДТЗ з п'яным кіроўцам загінуў пасажыр
09.04.2019 11:36
—
Разное
ДТЗ пад Слуцкам / ДАІ УУС Мінаблвыканкама
8 красавіка ў 22:19 ратавальнікам паведамілі пра ДТЗ, якое адбылося каля вёскі Гольчычы Слуцкага раёна, інфармуе прэс-служба МНС.
На месцы здарэння супрацоўнікі МНС пабачылі, што кіроўца аўтамабіля не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў дрэва. З дапамогай спецыяльнага інструмента яны дасталі з аўто 36-гадовага кіроўцу і 39-гадовую пасажырку. З траўмамі рознай ступені цяжкасці іх даставілі ў Слуцкую цэнтральную раённую лякарню.
Яшчэ адзін пасажыр загінуў.
Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ, у ДТЗ трапіў "Опель Астра". Кіроўца быў нецвярозы. Ні сам кіроўца, ні пасажыры не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.
Загінуламу пасажыру было 48 гадоў.