Пахаладае, але па-ранейшаму — без ападкаў

Источник материала:  
09.04.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Метэаролагі абяцаюць на тэрыторыі раёна ўстойлівае надвор’е, без дажджу і снегу. Праўда, у параўнанні з мінулым тыднем, тэмпература паветра ў бліжэйшы час панізіцца.

Сёння, 9 красавіка, на працягу дня спецыялісты перадаюць воблачнае з праясненнямі надвор’е. Вецер — паўночны — 4 — 6 метраў за секунду. Ападкаў не прагназуецца. Дзённая тэмпература складзе 9…10 градусаў вышэй за нуль, ноччу — ад -1 да +3 °С.

Пахаладае, але па-ранейшаму — без ападкаў

 

У сераду, 10 красавіка, будзе ясна, без ападкаў. Крыху паменшае паўночна-заходні вецер і складзе 3 — 5 м/с. Паветра ўдзень прагрэецца да 5…8 градусаў са знакам “+”, уначы — -1…+2 °С.

Больш воблачнае надвор’е чакае Нясвіжчыну ў чацвер, але з праясненнямі. Вецер захавае свае паказчыкі і напрамак згодна з папярэднім днём.  Удзень 6…9 градусаў цяпла, ноччу — 2…3 градусы з плюсам.

У пятніцу, 12 красавіка, — пахмурна з праясненнямі і паранейшаму без ападкаў. Удзень +6…+9 °С, уначы — +1…+3 °С. Паўночна-ўсходні вецер складзе 5 — 7 м/с.

Пра надвор’е на выхадныя чытайце ў наступным матэрыяле.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Вредные и полезные привычки до, после и во время еды

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика