К диктатуре дисциплины

Источник материала:  
08.04.2019 — Разное
>

К диктатуре дисциплины Пытанні рэгіянальнага развіцця абмеркаваны на нарадзе ў Прэзідэнта. У ёй прынялі ўдзел кіраўнікі дзяржаўных органаў, старшыні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, памочнікі па рэгіёнах.

За апошні час праведзена некалькі маштабных мерапрыемстваў, абмеркаваны пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аграпрамысловага комплексу і будаўніцтва. Гэтыя галіны вызначаюць стан беларускай эканомікі, а таксама яе магчымасці вырашаць сацыяльныя задачы. У выніку падпісаны тры дырэктывы — своеасаблівыя дарожныя карты для АПК, будаўніцтва і ЖКГ. Намечаны шляхі ўдасканалення сістэмы адукацыі і перспектывы беларускай навукі. На працягу двух гадоў запланавана сацыяльна-эканамічнае развіццё адразу 11 буйных гарадоў.
“Перад урадам і губернатарамі ста- іць задача забяспечыць рэалізацыю ўсіх прынятых рашэнняў, планаў і дырэктыў на месцах. Агульная мэта — дасягнуць дастойнага ўзроўню і якасці жыцця нашых грамадзян", — адзначыў Прэзідэнт.


Па яго словах, большасць ствараемых у краіне рабочых месц не адносяцца да высокапрадукцыйных і прадугледжваюць нізкую кваліфікацыю работнікаў і невысокі заробак. Хоць адна з першарадных задач мясцовых органаў улады — арганізаваць вытворчасці менавіта з паглыбленай перапрацоўкай сыравіны і атрымаць экспартаарыентаваную і імпартазамяшчальную прадукцыю з высокай дабаўленай вартасцю. У раёнах і гарадах павінны быць створаны ўмовы і стымулы для далучэння працоўных рэсурсаў пад патрэбу эканомікі рэгіёнаў.


Як канстатаваў Прэзідэнт, не выконваюцца патрабаванні па росце заробку, ён выплачваецца несвоечасова. Летась толькі 10 са 128 раёнаў і гарадоў мелі вышэйшы за сярэдні па краіне. У Магілёўскай вобласці і такога заробку няма. За студзень-люты сёлета сітуацыя кардынальна не змянілася.


У будаўнічым комплексе не забяспечваецца апераджальнае развіццё інжынернай і транспартнай інфраструктуры, не ствараюцца аб’екты сацыяльнай сферы. Пераважная большасць абласцей летась не дасягнулі запланаваных лічбаў па валавым рэгіянальным прадукце і прадукцыйнасці працы. Некаторыя рэгіёны не выканалі заданні па экспарце тавараў, далучэнні прамых замежных інвестыцый, ніхто не знізіў узровень затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі. Па словах Прэзідэнта, гэта значыць, што асноўныя паказчыкі эфектыўнасці правалены. Незадаволены кіраўнік дзяржавы і адсутнасцю сістэмнай работы з інвестарамі. Не выконваюцца тэрміны рэалізацыі праектаў, аддача ад іх нізкая. "Нам не патрэбны інвестыцыі дзеля інвестыцый. Неабходны вытворчасці заўтрашняга дня, новыя тавары і тэхналогіі, адметнасць на кожным прадпрыемстве. Трэба генерыраваць новыя ідэі, укараняць ноу-хау, вырабляць запатрабаваную на рынку прадукцыю", — сказаў Прэзідэнт.


Ён адзначыў, што ў краіне дастатковы ўзровень развіцця аграпрамысловага комплексу, які дазваляе якасна працаваць у любых умовах. "Хопіць усе свае пралікі спісваць на надвор'е. Рэгіёны вельмі дрэнна падрыхтаваны да гэтай пасяўной кампаніі. Вясна рана прыйшла, не разварушыліся. Больш за ўсё непакоіць, што месцамі няма элементарнага парадку", — адзначыў кіраўнік дзяржавы. —У некаторых гаспадарках у перыяд асноўных работ трактараў і камбайнаў пад плотам не менш, чым у полі. Як гэта выглядае ў рэальнасці, бачылі ў "Купалаўскім". І як захоўваецца дарагая тэхніка, таксама. Але ж тысячы разоў гаварылася: імпартнай дарагой тэхнікі не павінна быць у гаспадарцы, дзе не ўмеюць сеяць і ўбіраць”.


Паводле інфармацыі Генеральнай пракуратуры і МУС, перад пачаткам пасяўных работ 503 адзінкі тэхнікі знаходзіліся ў нерабочым стане і не належаць аднаўленню. Паўтары тысячы адзінак не прайшлі тэхагляд. Больш як тры тысячы машын і агрэгатаў спісаны, да гэтага часу не здадзены на металалом і захоўваюцца з парушэннем правіл.


У Віцебскай і Магілёўскай абласцях штогод праблема з нарыхтоўкай кармоў, умовамі іх закладкі і захоўвання. "Спачатку парушаеце тэхналогію вытворчасці, а потым займаецеся прыпіскамі", — адзначыў лідар краіны. З яго слоў, у 2018 годзе ніводная вобласць не выканала даручэнне па нарыхтоўцы паўтарагадовага запасу травяных кармоў. У асобных раёнах іх пачынаюць завозіць з іншых рэгіёнаў ужо ў канцы лістапада. “Адсюль выдаткі і недахоп грошай на бягучыя патрэбы. У выніку цяперашні фінансавы стан шматлікіх арганізацый не дазваляе павысіць прывабнасць сельгаспрацы, якая застаецца адной з самых нізкааплатных. І хто за мізэрны заробак пойдзе працаваць?" — пытаўся Прэзідэнт. Таму павінна быць вельмі строгая дыктатура тэхналогіі і вытворчай дысцыпліны.


Галоўная мэта, якую ставіць лідар дзяржавы перад органамі ўлады, — згладзіць разрывы ва ўзроўні і якасці жыцця па ўсёй краіне. Значная частка адказнасці ляжыць і на саміх работніках, кіраўніках нізавога звяна, паколькі падтрыманне вытворчай дысцыпліны і парадку садзейнічае паляпшэнню фінансава-эканамічных паказчыкаў прадпрыемстваў. А гэта ўплывае непасрэдна на ўзровень жыцця.


Па даручэнні Прэзідэнта ўся Беларусь павінна патанаць у кветках. На кожным пятачку зямлі, наўсцяж аўтамабільных дарог, на пустках і тэрыторыях, якія не выкарыстоўваюцца, трэба высадзіць дрэвы і выканаць нарэшце даўно пастаўленую задачу кіраўніка дзяржавы. Навесці парадак раз і назаўсёды — тады ўсе зразумеюць, які ён павінен быць і як яго падтрымліваць.

Па матэрыялах БЕЛТА.

←В Inditex рассказали о числе магазинов и персонала в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика