Республиканская акция "За безопасность вместе"
08.04.2019
—
Разное
>
Рэспубліканская акцыя “За бяспеку разам”, накіраваная на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе працягнецца да 19 красавіка.
Падчас акцыі выратавальнікі інфармуюць насельніцтва аб пажарнай абстаноўцы ў раёне, тлумачаць наступствы невыканання правіл бяспекі. Акрамя ўсяго іншага дапамагаюць мясцовым уладам і арганізацыям у навучанні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў быце і на вытворчасці, а пазаштатным пажарным фарміраванням — у арганізацыі пажарна-прафілактычнай работы.
Дзмітрый ПЛОТНІКАЎ,
інспектар групы прапаганды
і ўзаемадзеяння
з грамадскасцю РАНС.