Міліцыянты спрабавалі затрымаць Тацяну Фесікаву – яна трапіла ў шпіталь

Источник материала:  
05.04.2019 22:58 — Разное

Праціўніцу будаўніцтва берасьцейскага акумулятарнага заводу Тацяну Фесікаву спрабуюць затрымаць міліцыянты ў яе доме ў Берасьці. Каля дома сабраліся іншыя праціўнікі будаўніцтва.


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news64992.php

Міліцыянты спрабавалі затрымаць Тацяну Фесікаву – яна трапіла ў шпіталь

Як сказаў Свабодзе праваабаронца Раман Кісьляк, цягам дня міліцыянты аглядалі дом Фесікавай і спрабавалі трапіць у яго. Пра гэта праваабаронцу паведамілі суседзі жанчыны. Калі Фесікава прыехала дадому, міліцыянты яе апыталі наконт зьяўленьня ў берасьцейскім раёне Тэльмы налепак «Свабоду Маісею Мазько».


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news64992.php

Міліцыянты спрабавалі затрымаць Тацяну Фесікаву – яна трапіла ў шпіталь

Жанчыну спрабавалі затрымаць. Іншыя праціўнікі будаўніцтва, якія сабраліся каля дому Фесікавай, адстаялі яе, каб непаўналетні сын не застаўся адзін дома. Міліцыянты выклікалі інспэктара па справах непаўналетніх.


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news64992.php

Міліцыянты спрабавалі затрымаць Тацяну Фесікаву – яна трапіла ў шпіталь

20:50 Праціўнікі будаўніцтва пільнуюць дзеяньні міліцыянтаў у доме Фесікавай. Яны тлумачаць гэта спробай папярэдзіць «падкіданьне чагосьці» жанчыне.


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news64992.php

Міліцыянты спрабавалі затрымаць Тацяну Фесікаву – яна трапіла ў шпіталь

21:00 Фесікавай выклікалі хуткую дапамогу, сказаў у жывым эфіры блогер Сяргей Пятрухін.

21:15 У дом Фесікавай прыехала кіраўніцтва берасьцейскай міліцыі. Праціўнікі заводу сустрэлі іх аплядысмэнтамі і крыкамі «Ганьба».


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news64992.php

Міліцыянты спрабавалі затрымаць Тацяну Фесікаву – яна трапіла ў шпіталь

21:30 Фесікаву шпіталізуюць, сказаў у жывым эфіры лекар хуткай дапамогі. Частка праціўнікаў заводу будуць суправаджаць жанчыну да шпіталя, каб жанчыну не затрымалі там.

Чаму затрымліваюць?

Паводле Кісьляка, затрыманьне зьвязанае з пратэстам супраць заводу 31 сакавіка. Кісьляк сьцьвярджае пра спробу ціску на праціўнікаў будаўніцтва і ранейшым затрыманьнем Маісея Мазько і яго сына Дзяніса.

Тацяна Фесікава працавала лекарам у Берасьцейскай абласной лякарні, але калі яна далучылася да пратэстаў супраць акумулятарнага заводу, яе звольнілі.

←Юрий Шевцов перед отбором на ЧЕ: «У нас одна установка: две победы. Собралась та команда, которую я хотел собрать»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика