Мабільная група райвыканкама пабывала ў дзвюх гаспадарках

Источник материала:  
05.04.2019 — Разное
Для працаўнікоў сельскай гаспадаркі настала гарачая пара – пасля пацяплення распачаліся вясенне-палявыя работы. Як падрыхтаваліся да іх гаспадаркі? Ці выконваюцца патрабаванні заканадаўства па ахове працы? Гэтыя і іншыя пытанні цікавяць мабільную групу  райвыканкама, у склад якой уваходзяць  прадстаўнікі ўпраўлення  па працы, занятасці і сацыяльнай абароне раённага выканаўчага камітэта, міжраённага аддзела дзяржаўнай інспекцыі працы, прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, аддзела ДАІ РАУС, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, міжраённага аддзела энерганагляду і райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Таму згодна з графікам мабільная група наведвае палеткі, збожжасховішчы, мехдвары, выяўляе парушэнні, патрабуе іх ухілення.

У чарговы раз прадстаўнікі мабільнай групы пабывалі  ў дзвюх гаспадарках – КСУП “АграСолы” і ВКУП “ Саўгас”Смаргонскі”, дзе праверылі выкананне работ пасяўным агрэгатам, наяўнасць у работнікаў сродкаў індывідуальнай аховы, агледзелі трактар з раскідвальнікам мінеральных угаенняў, тэрыторыі мехдвароў, складоў, праверылі дакументацыю.

Мабільная група райвыканкама пабывала ў дзвюх гаспадарках

Агляд пасяўнога агрэгата


Мабільная група райвыканкама пабывала ў дзвюх гаспадарках

Ззаду сеялкі ўстаноўлены светлавыя прыборы, якія папярэджваюць  аб небяспецы падчас перамяшчэння гэтага агрэгата  па дарогах агульнага карыстання


Мабільная група райвыканкама пабывала ў дзвюх гаспадарках

Разраўноўванне пратручанага зерня ў сеялцы


Мабільная група райвыканкама пабывала ў дзвюх гаспадарках

Начальнік дзяржаўнай інспекцыі працы Святлана ШАТОХІНА фатаграфуе ўстаноўку, пры дапамозе якой у сольскай гаспадарцы пратручваюць збожжа


Мабільная група райвыканкама пабывала ў дзвюх гаспадарках

Устаноўка для пратручвання збожжа


Мабільная група райвыканкама пабывала ў дзвюх гаспадарках

Галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Галіна СУХАДОЛЬСКАЯ правярае дакументацыю


Мабільная група райвыканкама пабывала ў дзвюх гаспадарках

У кабіне трактара няма ні аптэчкі, ні вогнетушыцеля


Мабільная група райвыканкама пабывала ў дзвюх гаспадарках

Агляд санітарна-бытавога памяшкання. З крана цячэ нават цёплая вада, ёсць душавая кабіна


Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

←Участники пресс-конференции посетили "Ивьевский музей национальных культур"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика