Узнагароджванні

Источник материала:  
04.04.2019 — Разное

Узнагароджванні2 красавіка падчас чарговай рабочай планёркі ў старшыні райвыканкама кіраўнік раёна Дзмітрый  Міхайлавіч Ламака ўручыў Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта начальніку Шаркаўшчынскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Івану Іванавічу Міхалёнку за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у справу аховы навакольнага асяроддзя, забеспячэнне рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна. Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны аграном па вапнаванні адкрытага акцыянернага таварыства “Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс” Канстанцін Іванавіч Цімафееў за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне аграпрамысловага комплексу, значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці.

Падзякай старшыні райвыканкама адзначана ветэран працы Надзея Васільеўна Грыц за шматгадовую добрасумленную працу ў жывёлагадоўчай галіне сельскай гаспадаркі.

Алена АНАНІЧ.

Comments are closed.

Яндекс.Метрика