В Ушачском районе стартовала посевная кампания. Одной из первых на поля вышла техника ОАО «Деменец»

Источник материала:  
04.04.2019 — Разное

У чацвер каля 18 гадзін ААТ “Дземенец” распачало сяўбу. Як і раней, гаспадарка адной з першых вядзе адлік засеяных гектараў – услед за ААТ “Ільюшынскі” і філіялам “Маяк-Ушацкі”, які са старту стаў лідарам веснавой кампаніі. На маё пытанне, навошта выязджаць у поле ўжо на схіле сонца, дырэктар гаспадаркі Г.А.Шалыга патлумачыў, што, як бы банальна гэта ни гучала, на сяўбе дарагая кожная хвіліна: “Сёння правядзём наладку пасяўнога агрэгата ў палявых умовах, каб заўтра з раніцы можна было ўжо планаваць вялікія аб’ёмы”.

Рыхтавалі тэхніку складана – на рамонт і тэхабслугоўванне энерганасычаных трактароў патрэбны вялікія сродкі. Старт пасяўной мог бы адбыцца і раней, але на ворыве выйшаў са строю МТЗ-1221 Мікалая Яловіка, які планавалі задзейнічаць на падрыхтоўцы глебы, ды і шасціметровы пасяўны агрэгат, якому амаль дзесяць гадоў, таксама трэба было давесці да толку. Вось і атрымалася, што выехаў Анатоль Грачоў на поле за Лутавым Сяльцом толькі пад вечар. Пакуль жа ён праводзіў апошнія наладкі, паспелі з галоўным аграномам гаспадаркі І.У.Іванютам праехаць па бліжэйшых палях. “Вялі падсеў траў, зараз займаемся падкормкай азімых культур, – расказвае Ігар Уладзіміравіч. – Хутка скончым у гэтай частцы гаспадаркі і пяройдзем на дубраўскія землі”.В Ушачском районе стартовала посевная кампания. Одной из первых на поля вышла техника ОАО «Деменец»

За ўнясеннем карбаміду засталі ля Папоўкі Аляксандра Спірыдовіча. “Дзесяць, восем, чатыры, зноў дзесяць, а яшчэ на мяжы з Полацкім раёнам, зараз тут, – загінае пальцы механізатар. – Каля 40 гектараў зрабіў”. Палі ў раёне Астравенца дробнаконтурныя, і за два дні на маленькіх участках ён апрацаваў каля 80 гектараў, хаця на буйных плошчах можа рабіць значна больш.

Падкормлены ўжо азімы рапс (115 гектараў), зараз уносіцца ўгнаенне па зерневых і зернебабовых, якіх у гаспадарцы звыш 400 гектараў. Дарэчы, менавіта на гэтых землях мінулай вясной сустракаў А.Спірыдовіча з сеялкай: “Не пускае сёлета аграном на сяўбу!”, – з усмешкай “абураецца” механізатар.

На самой справе хопіць работы і яму – яравы клін у невялікай гаспадарцы даволі ўнушальны, таму пасля заканчэння ўнясення мінеральных угнаенняў у поле выйдзе і другая сеялка. А вось з падрыхтоўкай глебы ёсць пэўныя праблемы. І калі, па словах Г.А.Шалыгі, на некаторых участках нават дыскатар непатрэбны – запускай адразу камбінаваны пасяўны агрэгат, то, напрыклад, у дубраўскай частцы трэба будзе рыхліць гліну не ў адзін след. Таму і спяшаюцца, бо месцамі глеба ўжо перасыхае, а дажджоў у бліжэйшы час сіноптыкі не прагназуюць.
В Ушачском районе стартовала посевная кампания. Одной из первых на поля вышла техника ОАО «Деменец»

Разнастайнасць культур у “Дземенцы” даўно стала традыцыяй. Разам з жытам і трыцікале на 111 гектарах набірае моц запрацаваная ўвосень свірэпіца. Вясной жа неабходна пасеяць 250 гектараў рапсу і 660 зерневых і зернебабовых, а гэта, акрамя ячменю, лубін, гарох, прычым як кармавы, так і харчовы, плюс 160 гектараў адналетнікаў. Не адмаўляюцца ў гаспадарцы і ад грэчкі. І хаця маюцца яшчэ немалыя запасы мінулагодняга ўраджаю, карысны дыетычны прадукт пакрыху прадаюць, аддавалі часткова ў залік даўгоў. Кукурузу, улічваючы невялікае пагалоўе жывёлы, у гаспадарцы сеяць не будуць, для забеспячэння кармамі хопіць траў.

Зараз жа неабходна ў максімальныя тэрміны справіцца з зерневымі. Задача гэта першарадная і агульная – засыпаць пратручанае насенне ячменю ў бункер пасяўнога агрэгата і наладжваць камп’ютар на патрэбную норму высеву А.Грачову дапамагалі, як кажуць, “усім светам” – і І.У.Іванюта, і аграном Станіслаў Лісічонак, і малады практыкант Павел Шарох. Трэба адзначыць, што моладдзю ў гаспадарцы цалкам задаволены. Адказна і ўдумліва адносіцца да справы Станіслаў, а Павел, які вучыцца ў Гарадоцкім аграрна-тэхнічным каледжы на механіка, з улікам дэфіцыту кадраў у гаспадарцы сам выказаў жаданне на час пасяўной сесці за руль трактара і далучыцца да кагорты руплівых дземянецкіх механізатараў, якія не падвядуць – была б спраўнай тэхніка, ды надвор’е спрыяла.

Дзмітрый Раманоўскі.

←День открытых дверей в Полоцком кадетском училище

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика