Сенненец Павел Прокопович стал победителем областного творческого конкурса «Армия глазами детей»

Источник материала:  
03.04.2019 — Разное

Сенненец Павел Прокопович стал победителем областного творческого конкурса «Армия глазами детей»

Павел Пракаповіч, вучань 4 «Б» класа другой гарадской школы, стаў пераможцам абласнога творчага конкурсу “Армія вачыма дзяцей”, які прысвячаўся Дню абаронцаў Айчыны.

Арганізатарам праекта выступіў абласны ваенны камісарыят сумесна з Віцебскай епархіей. Асноўнымі задачамі сталі патрыятычнае выхаванне моладзі, фарміраванне духоўна-маральных якасцяў і асабістай адказнасці ў падрастаючага пакалення,

 У конкурсе прынялі ўдзел школьнікі, дзеці ваеннаслужачых і грамадзянскага персаналу ваенных камісарыятаў вобласці. Хлопчыкі і дзяўчынкі з усіх куткоў Віцебшчыны падрыхтавалі паўтысячы вырабаў і малюнкаў, прысвечаных ваеннай службай.

 Юныя сенненцы таксама даслалі вялікую колькасць малюнкаў. І толькі выраб Паўла Пракаповіча “Як мой дзядуля ў арміі служыў” быў адзіным з раёна. Работа хлопчыка ўяўляе з сябе тры бабіны са старой кінаплёнкай, на кадрах якой адлюстраваны армейскія будні дзядулі Міхаіла Шарпілы. Па словах Паўла, нестандартны падыход для адлюстравання тэмы падказала маці Святлана.

 — Прагартаўшы дзядулеў дэмбельскі альбом, — прызнаецца хлопчык, — атрымаў уяўленні, што такое армія.

 Дарэчы, на конкурс хлопчык вылучаўся ад Сенненскага раённага ваеннага камісарыята, дзе маці Пашы працуе вядучым спецыялістам па сацыяльнай абароне і пенсійным забеспячэнні.

Сенненец Павел Прокопович стал победителем областного творческого конкурса «Армия глазами детей»

 На днях хлопчыка з яго першай перамогай павіншавалі і ўручылі падарункі Дзмітрый Ермакоў, ваенны камісар раёна і Мікалай Валачковіч,  протаіерэй Свята-Мікалаеўскай царквы. Яны пажадалі юнаму сенненцу натхнення, новых творчых дасягненняў і ажыццяўлення ўсіх намечаных мэт.

 Ваенкамат Віцебшчыны пакуль адзіны, хто арганізаваў падобнае мерапрыемства ў краіне, і, як запэўніваюць яго супрацоўнікі, яно стане традыцыйным.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

 

 

 

←Владимир Кургей с Докшицкого района принимал участие в знаменитом параде победителей на Красной площади в 1945 году

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика