На Миорском металлопрокатном заводе работают монтажники из РФ
Прыклад таго, як стваральная праца аб’ядноўвае не толькі людзей, але і народы, — будаўніцтва Міёрскага металапракатнага завода.
Генеральным падрадчыкам аб’екта на беларускай зямлі выступае расійскае ТАА “МетПрамБуд”. Мантажом тэхналагічнага абсталявання займаюцца тры падрадныя арганізацыі з Урала, Новакузнецка і Падмаскоўя. Чакаецца, што іх колькасць яшчэ павялічыцца ў бліжэйшы час.
Дахавыя работы праводзіў філіял расійскай фірмы з Падмаскоўя, зарэгістраваны ў Магілёве. Яго з поўным правам можна назваць сумесным.
Непасрэдна будаўнічыя работы выконваюць пераважна беларускія арганізацыі. Іх больш за дзясятак — узводзяць, бетаніруюць, манціруюць, пракладваюць правады, трубы, дарогі і рэйкі.
Такая ж сітуацыя з камплектаваннем калектыву. Спецыялістаў-пракатчыкаў запрашалі з рэгіёнаў Расіі, дзе металургія з’яўляецца вядучай галіной. Побач з імі будуць працаваць металаапрацоўшчыкі адпаведнай кваліфікацыі са Жлобіна, Мінска, Бабруйска, Гомеля і іншых беларускіх гарадоў. Атрад рабочых папаўняюць мясцовыя жыхары.
На здымку: Мантажнікі «ВостокМеталлургМонтаж» горада Першаўральска Свярдлоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Па інфармацыі,
прадастаўленай генеральным
дырэктарам ММПЗ
Пятром ШЫМУКОВІЧАМ,
падрыхтаваў
Леанід МАТЭЛЕНАК.