В Шумилинском районе провели субботник

Источник материала:  
01.04.2019 — Разное
В Шумилинском районе провели субботник
Вялікая веснавая ўборка
У апошнюю суботу сакавіка ў раёне адбыўся першы пасля зімы суботнік.

В Шумилинском районе провели субботник
Работнікі арганізацый і прадпрыемстваў працавалі на ўласных тэрыторыях, наводзілі парадак на вуліцах населеных пунктаў, у парках і дварах. Плённа працавалі педагогі і школьнікі, прыбіраючы смецце на воінскіх могілках і мемарыялах.
Вялікі дэсант работнікаў гарадскіх арганізацый высадзіўся ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна, каб дапамагчы аграрыям навесці парадак на тэрыторыі ферм і мехдвароў. Дарэчы, самі вясковыя працаўнікі сустрэлі суботнік у прыпары, даводзячы да ладу трактары і плугі, культыватары і сеялкі, каб ужо на бягучым тыдні прыступіць да палявых работ, закладваючы аснову новага ўраджаю.
Як паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, на суботніку зароблена больш за 11 тысяч рублёў, якія будуць выкарыстаны на добраўпарадкаванне нашых гарадоў і вёсак, рамонт помнікаў і воінскіх могілак, правядзенне масавых мерапрыемстваў.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Фота Алены КАРПУШЭНКІ.
Надрукавана ў №26 ад 02.04.2019 г.
←БЖД на майские праздники назначила 40 дополнительных поездов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика