Брэстаўчанка загінула пад коламі аўто
01.04.2019 15:40
—
Разное

БЕЛТА
У Брэсце ў выніку ДТЗ загінула пажылая жанчына, інфармуе БЕЛТА. Трагедыя адбылася 30 сакавіка каля 11:10 на вуліцы Мянжынскага.
Паводле папярэдняй інфармацыі, з двара дома №7 на аўтамабілі Kia Sportage заднім ходам выязджаў 58-гадовы жыхар вёскі Шчэбрын. 79-гадовая брэстаўчанка пераходзіла вуліцу па-за пешаходным пераходам і трапіла пад машыну.
З цяжкімі траўмамі жанчыну даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне гарадской лякарні №1. Выратаваць ёй жыццё не ўдалося: у 13.40 пенсіянерка памерла.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.