Прафсаюзы сочаць за выкананнем заканадаўства

Источник материала:  
01.04.2019 — Разное
Прафсаюзы сочаць за выкананнем заканадаўства

Анатолій Сцяпанаў (злева) у час наведвання Шаркаўшчынскага ПМС

У мэтах ажыццяўлення кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы 25, 26 і 27 сакавіка наш раён з рабочай паездкай наведаў галоўны тэхнічны інспектар працы Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Анатолій Сцяпанаў.

Падчас работы ён наведаў прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы гарадскога пасёлка і раёна незалежна ад формы ўласнасці. Пры правядзенні кантролю асаблівая ўвага надавалася бяспецы эксплуатацыі тэхналагічнага абсталявання, прымяненню сродкаў індывідуальнай аховы, наяўнасці нарматыўна-прававых дакументаў па ахове працы, рабоце грамадскіх інспектараў па ахове працы.

Па ўсіх выяўленых парушэннях будуць складзены адпаведныя рэкамендацыі і накіраваны ў арганізацыі, дзе праходзіў кантроль, а таксама старшыні райвыканкама Д. М. Ламака з прапановай разгледзець пытанні аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта.

27 сакавіка ў вялікай зале райвыканкама прайшоў семінар-вучоба па пытаннях аховы працы і тэхніцы бяспекі. На яго былі запрошаны спецыялісты па ахове працы, старшыні прафсаюзных камітэтаў, пазаштатныя інспектары па ахове працы арганізацый і ўстаноў раёна.

У рабоце семінара прынялі ўдзел і выступілі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Малюгін, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Аляксандр Рудак, загадчык санітарна-эпідэміялагічнага аддзела РЦГЭ Валянціна Седзюкевіч.

Галоўны тэхнічны інспектар працы Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Анатолій Сцяпанаў засяродзіў увагу прысутных на абавязковым выкананні патрабаванняў заканадаўства ў галіне аховы працы, асабліва ў тых арганізацыях, якія тэхнічна аснашчаныя і займаюцца выпускам прадукцыі. Ён жа агучыў некаторыя лічбы статыстыкі па няшчасных выпадках на вытворчасці. Так, па краіне за 2017 год 17 чалавек атрымалі вытворчыя траўмы, несумяшчальныя з жыццём. У мінулым годзе такіх выпадкаў зарэгістравана 21. За два месяцы 2019 года ўжо загінулі 7 чалавек. Асноўнымі прычынамі тут з’яўляюцца невыкананне элементарны правіл бяспекі і фармальны падыход да выканання сваіх абавязкаў спецыялістаў, адказных за ахову працы і тэхніку бяспекі. Па словах інспектара, у некаторых арганізацыях нават не распрацаваны інструкцыі па ахове працы, адсутнічае іншая дакументацыя, а гэта проста недапушчальна. Такая сітуацыя, як вядома, непазбежна можа прывесці да трагедыі. Прыкладам можа паслужыць і той факт, што ў мінулым годзе аграном ААТ “Даватарскі” атрымаў цяжкую траўму на вытворчасці. Вельмі важна не толькі своечасова і правільна весці дакументацыю ў гэтым накірунку, але і вучыць работнікаў правілам тэхнікі бяспекі, у тэрмін і ў поўнай меры праводзіць інструктажы, у спраўным стане трымаць механізмы і агрэгаты, праца якіх тоіць у сабе вялікую небяспеку для здароўя і жыцця чалавека. Прысутныя ў час семінара змаглі атрымаць грунтоўныя адказы на ўсе ўзнятыя пытанні, якія адносяцца да выканання нарматыўна-прававых актаў у галіне аховы працы.

Не так даўно раённым аб’яднаннем прафсаюзаў сумесна з аддзелам па адукацыі райвыканкама і ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама праводзіўся конкурс малюнкаў сярод вучняў школ раёна “Мая будучыня — бяспека працы маіх бацькоў”. Дзеці ў творах адлюстравалі сваё бачанне бяспечных умоў працы татаў і мам, дарослых людзей. Ігар Малюгін і метадыст аддзела па адукацыі райвыканкама Алеся Грыдзюшка ўзнагародзілі пераможцаў дыпломамі раённага аб’яднання прафсаюзаў і ўручылі падарункі. Узнагароды атрымалі Яўгенія Драбовіч (Більдзюжская СШ), Лізавета Гернат (СШ № 2 гарпасёлка), Арына Баговіч (Велікасельская ДС-СШ), Дар’я Мілевіч (СШ № 1 гарпасёлка) і Надзея Абрамчык (Германавіцкая СШ).

Сяргей РАЙЧОНАК.

Прафсаюзы сочаць за выкананнем заканадаўства Прафсаюзы сочаць за выкананнем заканадаўства Прафсаюзы сочаць за выкананнем заканадаўства Прафсаюзы сочаць за выкананнем заканадаўства Прафсаюзы сочаць за выкананнем заканадаўства Прафсаюзы сочаць за выкананнем заканадаўства Прафсаюзы сочаць за выкананнем заканадаўства Прафсаюзы сочаць за выкананнем заканадаўства Прафсаюзы сочаць за выкананнем заканадаўства Прафсаюзы сочаць за выкананнем заканадаўства Прафсаюзы сочаць за выкананнем заканадаўства Прафсаюзы сочаць за выкананнем заканадаўства Прафсаюзы сочаць за выкананнем заканадаўства Прафсаюзы сочаць за выкананнем заканадаўства

Comments are closed.

Яндекс.Метрика