30 марта — "Час Земли"
30 сакавіка пад эгідай Сусветнага фонду дзікай прыроды ва ўсім свеце пройдзе адна з самых пазнавальных экалагічных акцый — “Гадзіна Зямлі”. Адключыце святло і непатрэбныя электрапрыборы дома і ў офісе з 20.30 да 21.30.
Мэта акцыі — прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы змянення клімату і паказаць, наколькі важны ўнёсак кожнага ў захаванне рэсурсаў планеты. Ініцыятарамі “Гадзіны Зямлі” ў Беларусі выступаюць Таварыства экалагічных арганізацый “Зялёная сетка”.
Падрыхтоўка да “Гадзіны зямлі-2019” ужо пачалася. Традыцыйна на гэты час адключаць падсветку ўсіх буйных архітэктурных аб’ектаў дзяржавы. Летась у акцыі паўдзельнічалі звыш двух мільярдаў чалавек з 187 краін, і больш за 3100 архітэктурных аб’ектаў. У Беларусі мерапрыемствы прайшлі ў 22 населеных пунктах.
Адключаючы святло, людзі, кампаніі і мясцовая ўлада падымаюць на паверхню праблемы змянення клімату, энергазберажэння і захавання рэсурсаў. Акцыя заклікае змяніць штодзённыя звычкі, эканомна расходаваць электраэнергію і цяпло.
Фота для ілюстрацыі.
Іван РУНДО,
начальнік раённай інспекцыі
прыродных рэсурсаў і аховы
навакольнага асяроддзя.