Акцыя «Гадзіна Зямлі» – 30 сакавіка не забудзьце выключыць святло!
28.03.2019
—
Разное
Заўтра, 30 сакавіка, ва ўсім свеце пад эгідай Сусветнага фонду дзікай прыроды ў 13-ты раз пройдзе адна з самых вядомых экалагічных акцый –“Гадзіна Зямлі”.
Яе мэта простая – прыцягнуць увагу грамадскасці да пытанняў энергазберажэння і экалогіі, паказаць, наколькі важны ўклад кожнага чалавека ў справе захавання рэсурсаў планеты.
Ініцыятарам “Гадзіны Зямлі” ў Беларусі з’яўляецца таварыства экалагічных арганізацый “Зялёная сетка”.
Самы просты спосаб далучыцца да акцыі – адключыць у гэты дзень святло і непатрэбныя электрапрыборы дома ці ў офісе з 20.30 да 21.30.
Няхай актыўны ўдзел у міжнароднай акцыі “Гадзіна Зямлі” стане імпульсам да таго, каб кожны з нас стаў больш адказным у адносінах да нашай планеты.
Ірына БЛІЗНЕЦ,
галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Надрукавана ў №25 ад 29.03.2019 г.