У Мінску да гандлёвага цэнтра выязджала шмат машын МНС, але пажару не было
27.03.2019 08:51
—
Разное
Фота са старонкі Анатоля Шумчанкі ў Facebook.
У Мінску да гандлёва-забаўляльнага комплексу "Цівалі" (вуліца Прытыцкага, 29) выязджала шмат машын МНС, але пажару не было. Здарэнне адбылося ўвечары ў аўторак. У сацыяльных сетках пачала з'яўляцца інфармацыя пра пажар у "Цівалі" і пра 7 аўтамабіляў ратавальнікаў, пра "хуткія", якія туды прыбылі. Сцвярджалася пра задымленне і работнікаў, якія выбеглі з будынка.
Пазней МНС у Twitter патлумачыла сітуацыю. Ратавальнікам паведамілі пра задымленне ў фітнэс-цэнтры ў "Цівалі". Аднак гэтая інфармацыя не пацвердзілася, узгарання там не было. Адзначаецца, што "шмат машын МНС, якія прыбылі да месца, абумоўлена тым, што гэта аб'ект з масавым знаходжаннем людзей". Таму туды абавязкова высылаецца шмат тэхнікі ратавальнікаў.