Асіповічы: хроніка здарэнняў
РАУС
20 сакавіка невядомы разбіў шкло коштам 330 руб. у аўтамабілі, які знаходзіўся на неахоўнай стаянцы; пры правядзенні ўборкі тэрыторыі ў паласе адводу шашы Мінск-Гомель паблізу в. Цяплухі выяўлена граната часоў вайны. 21 чысла ў бальніцу дастаўлены жыхар Свіслачы, якога пры сумесным распіцці спіртнога нажом і бутэлькай траўмавала сужыцелька-пенсіянерка; жыхарка таго ж аграгарадка паведаміла, што нецвярозы муж пагражаў ёй забойствам нажом.
РАСК
Узбуджаны 3 крымінальныя справы па фактах хуліганства: двое вяскоўцаў 20 лютага металічнымі трубамі пашкодзілі шкло, люстэркі задняга віду і бампер аўтамабіля гараджаніна; 27 чысла нецвярозы асіпаўчанін разбіў у 2 дамах па вул. Камуністычнай шкленне ўваходных дзвярэй і вакна; ноччу 9 лютага ў кафэ нецвярозы гараджанін збіў мясцовага жыхара.
З кватэры асіпаўчаніна шляхам зрыву навяснога замка выкрадзены пашпарт, ваенны білет і парфум коштам 10 руб.
18 сакавіка невядомымі здзейснены несанкцыянаваны доступ да старонкі асіпаўчанкі ў сацсетцы “ВКонтакте”, у другой праз тую ж сетку выкрадзена з карт-рахунку 325 руб.; 6 студзеня падчас перапіскі ў месенджары “Viber” неўстаноўленая асоба падманным шляхам завалодала 100 руб. жыхара райцэнтра.
ДАI
24 чысла каля 20 гадзін на вул. Рабоча-Сялянскай асіпаўчанін на “Сітраэне” наехаў на веласіпедыста, які ў выніку ДТЗ быў шпіталізаваны.
Увага! 29 сакавіка — адзіны дзень бяспекі дарожнага руху “Бяспраўніку не месца за рулём!”.
Дэпартамент аховы
Узбуджана крымінальная справа. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 16 асоб, што з’яўляліся ў нецвярозым выглядзе ў грамадскіх месцах, 10, 1 і 6 — якія парушылі ПДР ці антыалкагольнае заканадаўства, учынілі дробныя крадзяжы, 1 — за іншыя правапарушэнні.
РАНС
У ноч на 20 чысло падчас узгарання дома ў аг. Каўгары пад абваленымі будаўнічымі канструкцыямі загінуў 50-гадовы гаспадар; 21 і 22 чысла ў райцэнтры агнём пашкоджаны лазня і хлеў.
IАЖіРС
Складзена 5 адміністрацыйных пратаколаў за парушэнне правілаў лесакарыстання, 1 — рыбалоўства.