Гадзіна Зямлі 2019: што і дзе адбудзецца падчас глабальнай экалагічнай акцыі без святла ў Беларусі
30 сакавіка ў Беларусі на гадзіну пагаснуць агні і падсветка вядомых помнікаў, знакавых установаў, адміністратыўных будынкаў і інш. Такім чынам нашая краіна ў 11 раз далучаецца да глабальнай экалагічнай акцыі “Гадзіна Зямлі”. Таварыства “Зялёная сетка” падрыхтавала шэраг актыўнасцяў на цёмны час і запрашае жадаючых падумаць пра планету далучацца.
Гадзіна Зямлі - сусветная экалагічная акцыя, закліканая прыцягнуць увагу да глабальных праблем чалавецтва і наваколля. Праз простае дзеяння, адключэнне святла і асвятлення роўна на адну гадзіну, з 20.30 да 21.30 па мясцовым часе, краіны і людзі дэманструюць сваю неабыякаваць да стану навакольнага асяроддзя, змянення клімату і праблемы абмежаванасці прыродных рэсурсаў. Паказваюць сваё жаданне дзейнічаць накарысць планеце.
У мінулым годзе да акцыі далучылася 188 краін, сярод якіх была і Беларусь.
“Для нашай краіны Гадзіна Зямлі стала сапраўднай экалагічнай падзеяй, да якой далучаюцца, буйныя прадпрыемствы, установы, культурніцкія пляцоўкі, кафэ, бары і простыя людзі. З кожным годам гэты спіс становіцца ўсё больш”, - кажуць у таварыстве “Зялёная сетка”, якое з’яўляецца нацыянальным каардынатарам акцыі ў Беларусі.
З году ў год для акцыі абіраецца галоўная тэма, што становіцца скразной для ўсіх мерапрыемстваў, які праходзяць у розных гарадах краіны. На гэты раз таварыствам былі выбраны тры: за чыстае паветра, за чыстае наваколле і за чыстую энергетыку.
“Кожная з тэмаў невыпадковая і важная для сённяшняй дня. Напрацягу апошняга года нам, як экалагістам, даводзіцца назіраць пагаршэнне сітуацыі са станам паветра ў многіх гарадах. Вядомыя гісторыі Светлагорска, Гомеля, Магілёва, дзе з-за працы буйных прадпрыемстваў пакутуюць мясцовыя жыхары. Не выключэннем з’яўляецца барацьба брэсцкіх актывістаў супраць будаўніцтва і запуска акумулятарнага завода. Актуальнай тэма становіцца і для мінчан з улікам планаў на будаўніцтва завода па спальванні смецця.
Нельга абмінаць увагай і будаўніцтва Беларускай АЭС. Сёння станцыю збіраюцца запускаць, не маючы стратэгіі на абыходжанне з адпрацаваным ядзерным палівам. Ёсць і іншыя пытанні яе бяспекі і мэтазгоднасці, што да гэтага часу застаюцца без адказаў”, - зазначаюць арганізатары акцыі.
Што і дзе будзе праходзіць 30 сакавіка
Брэст
У гэты дзень у Брэсце пройдзе Бясплатны кірмаш, на якім кожны жадаючы зможа падзяліцца непатрэбнымі яму рэчамі з іншымі і знайсці для сябе штосьці карыснае. FreeMarket адбудзецца з 14.00 да 18.00 на другім паверсе па адрасе вул. Піянерская, 53.
А вечарам у прасторы “Дзедзіч” (вул. Маякоўскага, 46/1) зайграе кавер-бэнд “К.А.Д.Р.ы”. Пасля чаго святочны вечар працягнецца настолкамі з гарбатай у прыемнай сяброўскай атмасферы. Пачатак імпрэзы а 20.00.
Таварыства “Зялёная сетка” прапануе фіксаваць гістарычныя моманты адключэння і ўдзельнічаць у фотаконкурсе да Гадзіны Зямлі. Падрабязнасці на Зялёным партале.
|