Ветрана і месцамі — невялікі снег

Источник материала:  
26.03.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Ветрана і месцамі — невялікі снег

У бліжэйшыя некалькі дзён жыхароў Нясвіжчыны чакае паніжэнне тэмпературы, захаваецца моцны вецер, чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу.

Сёння, 26 сакавіка, будзе воблачнае з праясненнямі надвор’е, вечарам і ноччу метэаролагі перадаюць невялікі снег. Заходні вецер складзе каля 4 — 6 метраў за секунду. Удзень — 3…5 градусаў цяпла, ноччу — -1…0 °С.

У сераду, 27 сакавіка, раніцай таксама магчымы ападкі — невялікі снег. Надвор’е на дзень спецыялісты перадаюць сонечнае. Заходні вецер — 6 — 8 м/с, парывы — да 14. Дзённая тэмпература — 2…5 градусаў вышэй за нуль, уначы — -6…-2 °С.

У першай палове чацвярга захаваецца сонечнасць, воблачна будзе — у другой палове дня, ападкаў не прадбачыцца. Вецер — заходні — 2 — 4 м/с. Удзень — 5…7 са знакам “+”, ноччу — 1…2 цяпла.

У пятніцу — пахмурна з праясненнямі, заходні вецер узмоцніцца да 6 — 8 м/с, парывы — да 12, без ападкаў. Удзень — +9…+12 °С, уначы — +6…+7 °С.

Пра надвор’е на выхадныя чытайце ў наступным матэрыяле.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Прилетел извне. Ученые предложили разгадку таинственного происхождения Юпитера

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика