У студзені-лютым аддзел ЗАГС зарэгістраваў нараджэнне 29-ці малышоў у Ганцавічах і раёне

Источник материала:  
25.03.2019 14:40 — Разное

У аддзеле ЗАГС і сельвыканкамах у студзені-лютым зарэгістравана з’яўленне на свет 29-ці немаўлят (16 дзяўчынак і 13 хлопчыкаў), з іх 16 – гараджане.
Надзвычай творча бацькі падыходзяць да выбару імён. Сярод папулярных для дзяўчат – Паліна, Аліса, Софія. Трапляюцца і рэдкія імёны: Эмілія, Стэфанія , Мілана, Дамініка, Васіліса. Сярод мужчынскіх імёнаў пераважаюць Цімафей, Яўген. Трапляюцца і такія, як да прыкладу, Арсеній, Захар, Леанід, Марк, Якаў.
З пачатку года бацькамі першы раз сталі 10 сем’яў, у дзевяці сямейных пар нарадзілася другое дзіця, у сямі – трэцяе, у трох – чацвёртае.
Сярэдні ўзрост мам складае 27 гадоў, татаў – 30. Самай маладой маме споўнілася 19, а самай старэйшай – 39. Што тычыцца ўзросту татаў, то самаму маладому з іх – 22, а самаму старэйшаму – 46 гадоў.
Вікторыя Паўлючэнка, студэнтка БрДУ ім.А.С. Пушкіна.

(Visited 10 times, 10 visits today)
←Тайсон Макгрегору: Надо меньше говорить и больше драться

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика