У нядзелю пройдзе дождж і мокры снег
23.03.2019 14:53
—
Разное
Фота: БЕЛТА
У бліжэйшыя суткі, 24 сакавіка, у Беларусі чакаецца надвор’е з ападкамі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, якія ўначы і раніцай пройдуць у многіх раёнах краіны. Удзень кароткачасовыя ападкі прагназуюцца толькі на паўднёвым усходзе.
Вецер будзе паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні: уначы — умеркаваны, удзень — парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 да 6 градусаў цяпла, на паўднёвым усходзе — ад нуля да мінус 3, удзень будзе 5-11 са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.