У інтэрнаце ў Клімавічах па чарзе збілі восем дзяўчат
22.03.2019 17:25
—
Разное
pixabay.com
У інтэрнаце адной з навучальных устаноў у Клімавічах па чарзе збілі восем дзяўчат. Крымінальную справу распачалі ў дачыненні да 17-ці і 18-цігадовай навучэнак. Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, здарэнне адбылося яшчэ 3 лютага. Увечары ў той дзень згаданыя дзве дзяўчыны распівалі алкагольныя напоі, пасля чаго яны і пачалі збіваць іншых жыхарак інтэрнату. І рабілі гэта па надуманых прычынах.
Расследаванне справы працягваецца. Дзеянні дзяўчат кваліфікавалі, як "хуліганства, здзейсненае групай асобаў" (ч. 2 арт. 339 КК).