У добрых гаспадароў — заўсёды парадак

Источник материала:  
22.03.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Дастойны пераймання прыклад падалі сваім суседзям жыхары дома №24 па вуліцы Савецкай у Нясвіжы: не чакаючы аб’яўлення раённага суботніка і прапаноў ЖКГ, добрасумленныя грамадзяне самі вырашылі навесці парадак каля свайго дома. Вырашылі — і зрабілі. Цяпер яны будуць, выходзячы са сваіх кватэр, бачыць чысты, акуратны двор, свабодны ад паперак, акуркаў, рэшткаў розных упаковак і іншых сведчанняў непавагі чалавека да месца, дзе ён жыве.

У добрых  гаспадароў — заўсёды парадак

А што бачыце вы, паважаныя суайчыннікі, каля сваіх дамоў? Давайце разам зробім наш горад чыстым, пачаўшы з самага простага: са свайго пад’езда, свайго двара! А там, можа, паступова засвоім і вядомую агульнаеўрапейскую мудрасць пра тое, што чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не кідаюць смецця…

“НН”.     

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←В субботу, 23 марта, в учреждении образования «Военная академия Республики Беларусь» проводится день открытых дверей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика