Часовня-усыпальница Святополк-Мирских в Мире вдохновляет кореличчан и гостей района

Источник материала:  
21.03.2019 — Разное

Раніцай прагрымеў гром, зямлю амыў цёплы густы дождж, і парк Мірскага замка, па якім вілася мая сцяжынка, напоўніўся водарам маладога лісця паркавых дрэў, водарам зацвітаючай дзесьці чаромхі. Весела шчабяталі птушкі.

Часовня-усыпальница Святополк-Мирских в Мире вдохновляет кореличчан и гостей района

Калі падняла вочы, майму погляду адкрылася карціна, якая закранула ўсе струны маёй душы. Перада мной была капліца з чырвонай цэглы і маляўнічае мазаічнае пано з лікам Ісуса Хрыста, амытае майскім дажджом, зіхацела ў промнях сонца. Яго вочы са спагадай пільна глядзелі мне ў вочы і сагравалі незямной цеплынёй, нараджаючы ў душы светлае і чыстае пачуццё веры. Побач быў паўразбураны замак, а на сценах капліцы толькі некалькі ямак пакінулі варожыя кулі.

Быццам святы лік Хрыста-Бога абараніў яго ад разбурэння, бо збудаваны ў 1904-1910 г.г. архітэктарам Робертам Марфельдам па замове Клеапатры, жонкі Мікалая Іванавіча Святаполк-Мірскага, арганізаваны храм-пахавальня перажыў 2 вайны, 2 акупацыі, рэвалюцыю, часы ганення і марадзёрства, але ўсе палымяныя падзеі XX стагоддзя не разбурылі яго прыгажосць, не зацямнілі святасць ліка Ісуса Хрыста. Таямнічасцю агорнута яго гісторыя. Існуе шмат аповедаў аб тым, што прывід капліцы – 18-гадовая дзяўчына Сафія Святаполк-Мірская – можа з’явіцца месячнай ноччу. А яшчэ многім здаецца (як і мне), што вочы Ісуса Хрыста заўсёды накіраваны менавіта на іх. Ды так і павінна быць: мы з надзеяй глядзім на Яго, а Ён глядзіць на нашы зямныя ўчынкі.

Часовня-усыпальница Святополк-Мирских в Мире вдохновляет кореличчан и гостей района

Як часта людзі едуць у далёкія мясціны, каб пазнаёміцца з дасягненнямі культуры, наталіцца намоленай энергіяй святых мясцін, выпіць вады са святых крыніц. Хіба ж можна абысці ўвагай унікальную жамчужыну беларускай культуры і духоўнасці – капліцу ў Замкавым комплексе «Мір», гонар і багацце нашага раёна?

Няхай у шчасці і радасці, у горы і бядзе вядуць вас, сябры, дарогі да святога ліка Ісуса Хрыста да гэтай капліцы. Пакланіцеся яму і прыміце яго благаслаўленне, каб ачысціцца і адрадзіцца душой.

Леаніла ДЗЯНЬКЕВІЧ,
жыхарка г.п. Карэлічы
Фота Марыны КАЗЛОВІЧ

←Президент Албании заявил о готовности уйти в отставку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика