Пад Светлагорскам знайшлі авіябомбу вагой каля 250 кілаграмаў

Источник материала:  
19.03.2019 18:37 — Разное
Пад Светлагорскам знайшлі авіябомбу вагой каля 250 кілаграмаў
mchs.gov.by

19 сакавіка ў 13:56 ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў Светлагорскім раёне ў вёсцы Сякерычы знайшлі авіябомбу, піша прэс-служба МНС.

Небяспечная знаходка трапілася работнікам камунальнага меліярацыйнага прадпрыемства пры разборцы састарэлага будынка. Авіябомба часоў Другой сусветнай вайны важыла каля 250 кілаграмаў. Ад знаходкі да жылых дамоў было каля 50 метраў. 

Пагрозы для насельніцтва не было, таму эвакуацыю жыхароў не праводзілі. 

На месца знаходкі выклікалі групу размініравання. Пляцоўку агарадзілі і выставілі міліцэйскую ахову. 

←«Акт ввода привезли в скорую помощь». Домовладелец «отбился» от оплаты инженерных сетей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика