У Слуцку на рабочага звалілася дэталь вагой у тону
sk.gov.by
У Слуцку на Сельскім будаўнічым камбінаце на аднаго з работнікаў звалілася вечка прэса, піша kurjer.info. 59-гадовага слесара шпіталізавалі з адкрытым пераломам левага сцягна.
Здарэнне адбылося 18 сакавіка. Слесар мусіў замяніць алюмініевыя пракладкі ў накрыўках спраўных прэсаў фармоўкі блокаў полістыролу. Адзін з прэсаў ужо паўгода не працуе, некаторыя яго дэталі адпраўленыя на рамонт. Мужчына вырашыў пачаць замену пракладак менавіта з гэтага прэса. Гідраўліка не ўтрымала накрыўку на гэтым прэсе, і дэталь, якая важыць тону, звалілася на нагу рабочаму.
На шчасце, у цэху былі іншыя рабочыя. Адна з іх з дапамогай драўлянай калодкі адсунула накрыўку і дапамагла мужчыну выбрацца. Медыкі, якіх выклікалі на прадпрыемства, аказалі першую дапамогу пацярпеламу.
Праверкай факта займаецца Слуцкі райаддзел Следчага камітэта. Следчыя агледзелі месца здарэння, апыталі работнікаў і службовых асобаў. Яны забралі службовую і тэхнічную дакументацыю па бяспецы вытворчага працэсу і ахове працы.