Каля Чашнікаў двое рыбакоў праваліліся пад лёд, выратавалі толькі аднаго
19.03.2019 13:02
—
Разное
![Каля Чашнікаў двое рыбакоў праваліліся пад лёд, выратавалі толькі аднаго](http://www.21.by/pub/news/2019/03/1552992063074301.jpg)
vitebsk.mchs.gov.by
У Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці двое рыбакоў праваліліся пад лёд на Лукомскім возеры, выратавалі толькі аднаго з іх. Здарэнне адбылося раніцай 19 сакавіка. Мужчыны апынуліся ў 80 метрах ад берагу. На месца прыбылі ратавальнікі, якія з дапамогай спецыяльнага абсталявання даставілі на бераг 63-гадовага мужчыну. Яго перадалі медыкам з папярэднім дыягназам "агульнае пераахаладжэнне". А вось 74-гадовы мужчына, якога дасталі з вады, памёр, інфармуе прэс-служба МНС.