Машына ДАІ ў Брэсце ўрэзалася на скрыжаванні ў таксоўку (відэа)
Аварыя ў Брэсце / realbrest.by
У аварыі ў Брэсце пацярпеў кіроўца ДАІ, у аўтамабіль якога на скрыжаванні ўрэзалася машына ДАІ. Здарэнне адбылося ў суботу, 16 сакавіка.
Момант здарэння трапіў на відэарэгістратар сведкі. На ім бачна, што таксоўка ехала на дазвольны сігнал святлафора. Калі машына выехала на скрыжаванне, у яе справа ўрэзалася патрульная машына ДАІ з уключанымі мігалкамі.
Кіроўца таксоўкі з сур'ёзнымі траўмамі быў шпіталізаваны. Абодва аўтамабілі ў ДТЗ атрымалі значныя пашкоджанні.
Жонка Таксоўца Таццяна сцвярджае, што мігалкі на даху даішнага аўто былі ўключаныя непасрэдна перад сутыкненнем — секунды за дзве. Свае словы жанчына пацвярджае відэаролікам. (Пабачыць ролік можна па гэтай спасылцы.)
Зараз кіроўца таксоўкі знаходзіцца ў нейрахірургіі. У яго удар галаўнога мозгу, зрушэнне шыйнага пазванка, гематомы.
Пасля здарэння, па словах жонкі, таксоўцу тэлефанавалі з міліцыі, прасілі пагаварыць з кіроўцам аўтамабіля ДАІ. Ён адмовіўся, бо кепска пачуваецца і не хоча размаўляць без адваката.
У брэсцкай міліцыі парталу TUT.by паведамілі, што справа аб ДТЗ цяпер расследуецца, а відэазапісы вывучаюцца.