У Смаргоні прайшоў чарговы савет дырэктараў

Источник материала:  
15.03.2019 — Разное
14 сакавіка была праведзена чарговая нарада з дырэктарамі прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Вяла яе намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Шчэберака.

На парадак дня былі вынесены некалькі пытанняў. Адно з іх – аб стане захворваемасці і часовай страце працаздольнасці  на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна. З інфармацыяй выступіў намеснік галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Іван Кардзіс.

У Смаргоні прайшоў чарговы савет дырэктараў

Ён расказаў аб тым, у якіх суб’ектах гаспадарання найбольш хварэюць работнікі, назваў найбольш верагодныя прычыны захворванняў. Яны, як правіла, узнікаюць з-за неналежнай арганізацыі працоўных месцаў, наяўнасці шкодных умоў, выканання цяжкіх работ працаўнікамі насуперак медыцынскім паказанням і г. д. Кіраўнікам было прапанавана прыняць шэраг мер па паляпшэнні сітуацыі з захворваннямі на вытворчасці. У прыватнасці, правесці для гэтага пераатэстацыю працоўных месцаў, своечасова накіроўваць работнікаў на медыцынскае абследаванне.

Начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Ірына Галдыцкая паведаміла аб чакаемым выкананні  ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы  і заданняў камунальнымі прадпрыемствамі раённага падпарадкавання за студзень-сакавік 2019 года, звярнула ўвагу кіраўнікоў на тое, як выконваюцца паказчыкі бізнес-планаў развіцця арганізацый раёна за названы вышэй перыяд.

У Смаргоні прайшоў чарговы савет дырэктараў

Аб выкананні задання па павелічэнні намінальнай сярэднямесячнай заработнай платы за студзень, студзень-люты і студзень-сакавік расказала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Зоя Крачкоўская.

У Смаргоні прайшоў чарговы савет дырэктараў

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

←Президентский спортивный клуб будет сотрудничать с Советом Абу-Даби

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика