На гэтым тыдні ў Глуску адбылося першае пасяджэнне рабочай групы па распрацоўцы комплексу мерапрыемстваў добраўпарадкавання Глускага раёна

Источник материала:  
15.03.2019 — Разное

На гэтым тыдні ў Глуску адбылося першае пасяджэнне рабочай групы па распрацоўцы комплексу мерапрыемстваў добраўпарадкавання Глускага раёна

На гэтым тыдні ў Глуску адбылося першае пасяджэнне рабочай групы па распрацоўцы комплексу мерапрыемстваў добраўпарадкавання Глускага раёна. Яна створана распараджэннем старшыні Магілёўскага аблвыканкама з ліку кіраўнікоў структурных падраздзяленняў і службаў абласнога выканаўчага камітэта. Узначаліў работу групы намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Пархамовіч, прынялі ўдзел у пасяджэнні намеснік губернатара Андрэй Кунцэвіч, старшыня Глускага райвыканкама Сцяпан Чачуха, таксама былі запрошаны начальнікі аддзелаў райвыканкама, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый раёна. На жыллёва-камунальныя паслугі, у тым ліку і добраўпарадкаванне, раёну сяголета выдзелена значная сума, амаль 8,7 мільёна рублёў, і гэтыя сродкі патрэбна асвоіць у поўным аб’ёме і своечасова. Не ўсё запланаванае глушчане змогуць выканаць сваімі сіламі, дзесьці спатрэбіцца дапамога спецыялізаваных арганізацый, абласных структур, спецыялістаў з Магілёва або Бабруйска. Таму мэта гэтага пасяджэння, падкрэсліў Руслан Пархамовіч, — выпрацаваць поўны і падрабязны пералік мерапры-емстваў, якія неабходна зрабіць, з устанаўленнем дакладных тэрмінаў і адказных за выкананне работ.

Як расказаў намеснік старшыні Глускага райвыканкама Аляксандр Анцюшэня, у Глуску запланавана правесці бягучы рамонт 20 жылых дамоў, на капітальны рамонт васьмі шматкватэрных дамоў па вуліцах Кірава, Савецкай і Пушкінскай патрэбна асвоіць 1 мільён 900 тысяч рублёў бюджэтных сродкаў і 167 тысяч рублёў адлічэнняў насельніцтва.

Працяг матэрыяла чытайце ў газеце № 21 ад 15 сакавіка 2019 года

 (оригинал новости)
←Свершившаяся капитуляция перед Кремлем. Что скажет белорусский народ?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика