Яшчэ адзін крок да выхавання нацыянальнай свядомасці вучняў Мсціслаўскай школы-інтэрната

Источник материала:  
15.03.2019 — Разное

Для вучняў Мсціслаўскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення экскурсія ў школьны музей стала прыступкай у выхаванні нацыянальнай свядомасці, добрай магчымасцю да вывучэння беларускай мовы. 

Акрамя ўрокаў мовы і літаратуры, гісторыі Беларусі педагогі праводзяць нямала мерапрыемстваў, дзе вучні спасцігаюць прыгажосць роднага слова, пашыраюць веды па гісторыі, знаёмяцца з нацыянальнымі традыцыямі.

Яшчэ адзін крок да выхавання нацыянальнай свядомасці вучняў Мсціслаўскай школы-інтэрната

 Адно з апошніх — экскурсія ў школьны музей, якая была падрыхтавана настаўнікамі Сяргеем Строгім і Уладзімірам Шылянковым сумесна з вучнямі. Распрацаваныя выступленні-падарожжы па экспазіцыі «Сялянскі побыт» атрымаліся даволі цікавымі і павучальнымі.

Яшчэ адзін крок да выхавання нацыянальнай свядомасці вучняў Мсціслаўскай школы-інтэрната

У імправізаванай хаце беларуса-селяніна наведвальнікаў гасцінна сустракалі лялькі-муляжы дзядуля Іван і бабка Мар’я. Хлопчыкі-экскурсаводы не проста расказвалі пра побыт вясковых жыхароў мінулых гадоў, пра экспанаты музея, а выклікалі наведвальнікаў на дыялог. Яны загадвалі шмат загадак аб прыладах працы, пра стравы, садавіну, гародніну, праводзілі міні-віктарыны на веданне прыказак і прымавак пра хлеб, адносіны да працы.

Яшчэ адзін крок да выхавання нацыянальнай свядомасці вучняў Мсціслаўскай школы-інтэрната

Наведванне музея зацікавіла не толькі вучняў, але нават і самых маленькіх выхаванцаў гэтай навучальнай установы — хлопчыкаў і дзяўчынак з дзіцячага садка.

Аўтар: Вольга Касцюкова

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.


Вам может быть интересно

 (оригинал новости)
←Белстат фиксирует рост неплатежей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика