Пацяпленне ў Беларусі: у выхадныя дні месцамі да +16

Источник материала:  
14.03.2019 13:38 — Разное
Пацяпленне ў Беларусі: у выхадныя дні месцамі да +16
БЕЛТА

У Беларусі пачынаецца пацяпленне. 14 сакавіка ў нашу краіну стала паступаць цёплае паветра з заходняй Еўропы. На ноч з чацвярга на пятніцу месцамі прагназуецца дождж з мокрым снегам, удзень дождж магчымы амаль па ўсёй краіне. Калі ўначы тэмпература паветра складзе ад -2 да +3 градусаў, то ў дзённыя гадзіны — ад +5 да +10, інфармуе sb.by.

У суботу кароткачасовыя дажджы працягнуцца (на паўночным усходзе — з мокрым снегам). У начныя гадзіны чакаецца ад -1 да +5 градусаў, удзень — 3-10 градусаў цяпла. Парывы ветру будуць дасягаць 20 м/с.

У нядзелю ў нашу краіну пачне паступаць цёплае паветра з паўднёва-заходняй Еўропы. Уначы будзе ад 0 да +7, удзень — 7-13 градусаў вышэй за нуль (на Брэстчыне — да 16 градусаў цяпла). У начныя гадзіны ападкі магчымыя амаль па ўсёй Беларусі, удзень — толькі на поўначы.

Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў пачатку наступнага тыдня.

←Согласованы пути адаптации Объединенной системы ПВО СНГ к решению задач воздушно-космической обороны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика