У спадчыну — землякам

Источник материала:  
14.03.2019 — Разное

Айчына з’яўляецца адной з галоўных святыняў у жыцці чалавека. Беларусь з’яўляецца яго Бацькаўшчынай, а вёска Чыгірынка – месцам нараджэння. Сёлета спаўняецца 80 год з дня нараджэння пісьменніка-земляка Мікалая Віняцкага.

Мікалай Фёдаравіч нарадзіўся 13 сакавіка 1939 года ў в.Чыгірынка Кіраўскага раёна ў вялікай і працавітай сялянскай сям’і. Скончыў мясцовую сямігодку і вучыўся на стацыянары ў Мінскім палітэхнікуме. Пасля яго заканчэння працоўны шлях пачаў тапографам.
Без адрыву ад вытворчасці закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І.Леніна і аспірантуру пры Беларускім тэхналагічным інстытуце імя С.М.Кірава. Стаў кандыдатам тэхнічных навук па спецыяльнасці “Геадэзія”. Да выхаду на пенсію працаваў галоўным рэдактарам Беларускага картографа-геадэзічнага аб’яднання “Белгеадэзія”.
Літаратурнай творчасцю займаўся са школьных гадоў. Акрылены маляўнічымі краявідамі вёскі Чыгірынка, мілагучнымі песнямі і калыханкамі, пранёс беларускае слова праз усе гады свайго жыцця і не забываў у бясконцых вандроўках па далёкіх і блізкіх краінах. Вершы Мікалая Віняцкага друкаваліся ў рэспубліканскіх часопісах “Маладосць”, “Акно”, “ЛіМ”; газетах “Чырвоная змена”, “Добры вечар”, “Народная газета”, маскоўскай газеце “Геодезист” і ў многіх іншых перыядычных выданнях.
Мікалай Фёдаравіч з’яўляецца аўтарам кніг паэзіі “Пад крылом лебядзіным…” (1996 г.), “Каб не пагасла зорачка надзей…” (1998 г.), “Загойвай боль, сінь яснавокай зоркі” (1999 г.), “Адзвінелі жытоў каласы” (2001 г.), “Залатое пачуццяў руно” (2004 г.). Сярод літаратурных дасягненняў Мікалая Фёдаравіча можна вылучыць стварэнне вянка санетаў: кніга “Загойвай боль, сінь яснавокай зоркі”. Акрамя таго аўтар выкарыстоўваў у сваёй паэзіі цэлы шэраг экзатычных жанраў: тэрцэты, квінцілы, секстыны, септымы, ноны, дэцымы.
Сваім чытачам цэнтральная біблятэка прапаноўвае кнігі Мікалая Віняцкага: “Пад крылом лебядзіным”, “Каб не пагасла зорачка надзей”, “Вянок санетаў”.
Наталля Хлапкова, метадыст
аддзела бібліятэчнага маркетынгу.

←Отдел уголовного розыска Слуцкого РОВД ищет свидетелй ДТП

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика