Трымаць узятую планку

Источник материала:  
13.03.2019 — Разное

Трымаць  узятую  планку

Павелічэнне вытворчасці малака і павышэнне яго якасці. Гэта пытанне знаходзіцца на асабістым кантролі кіраўніка раённай выканаўчай улады Дзмітрыя Бачкова і адным з першых было разгледжана на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе.
Па якасці прадукцыі ўзята планка – рэалізацыя 40-60% гатункам экстра і вышэйшым, і яе трэба трымаць. Задача гэтага тыдня і на бліжэйшы час – строгі кантроль за тэхналогіяй вытворчасці малака і пастаянная работа над яе павелічэннем. Разгледжана ­пытанне пад­рыхтоўкі да вясенне-пасяўной кампаніі: гатоўнасць сель­с­кагаспадарчай тэхнікі, якая будзе задзейнічана ў час сяўбы, забяспечанасць механізатарскімі кадрамі, у тым ліку з прыцягненнем работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый з горада, арганізацыя гарачага харчавання, забеспячэнне мер аховы працы і г.д. Асноўная задача – правесці пасяўную кампанію ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны пры строгім захоўванні ўсіх тэхналагічных працэсаў.

Более подробно читайте в газете.

←Житель Березы подозревается в присвоении денег соседей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика